Беларуская Служба

«Дармаедам» накінулі па поўнай

01.10.2025 13:28
З 1 кастрычніка, так званым «дармаедам» давядзецца плаціць поўны кошт камунальных за кватэру, якой яны валодаюць.
 .
Ілюстрацыйнае фота.Фота: Dzerkach Viktar / Shutterstock.com

Раней плата залежала ад рэгістрацыі такога чалавека і колькасці людзей, якія пражываюць на квадратных метрах, піша медыя belmarket.eu.

Калі, напрыклад, разам з чалавекам, якога ўлады ў Беларусі прызналі «дармаедам» на 60 квадратах пражывала яшчэ два чалавекі, то «дармаед» плаціў па падвышаным кошце за цеплазабеспячэнне прапарцыйна колькасці пражываючых – за 20 кв. м. Астатнія 40 «квадратаў» аплачваліся па тарыфах, якія субсідуе дзяржава.

З 1 кастрычніка 2025 года плата за ЖКГ не занятым у эканоміцы грамадзянам, у якіх ёсць ва ўласнасці кватэра, будзе лічыцца за ўсю яе плошчу.

Калі чалавек мае некалькі жылых памяшканняў, то плата па падвышаных тарыфах будзе налічвацца для ўсіх кватэр.

вх