Беларуская Служба

Беларусь пабудуе санаторый у Калінінградскай вобласці

01.10.2025 15:35
Калінінградская вобласць прапануе беларускаму боку ўдзельнічаць у рэалізацыі праекта «Белая дзюна» на балтыйскім узбярэжжы.
.
.tsmejust/shutterstock

Пра гэта паведаміў губернатар Калінінградскай вобласці Аляксей Беспразваных на 20-м пасяджэнні Беларуска-Расійскага савета па доўгатэрміновым супрацоўніцтве абласцей, міністэрстваў, органаў дзяржаўнага кіравання Беларусі з Калінінградскай вобласцю Расіі, якое прайшло ў Савеце Міністраў Беларусі.

Праект знаходзіцца на стадыі падрыхтоўкі да рэалізацыі, датычыцца развіцця інфраструктуры. Атрыманы інфраструктурны крэдыт, каб пачаць першыя працы. Адкрыццё 1-га этапа курорта «Белая дзюна» ў Калінінградскай вобласці плануецца да 2029 года, запуск на ўсёй тэрыторыі – да канца 2033 года.

Мае месца таксама супрацоўніцтва калінінградскіх ВНУ з беларускімі. Балтыйскі федэральны ўніверсітэт  ім. І.Канта і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт рэалізуюць дзве сумесныя адукацыйныя праграмы па напрамках «Лінгвістыка» і «Хімія». У 2025 годзе па накіраванні «Лінгвістыка» адбыўся першы выпуск спецыялістаў.

Беларусь мае санаторыі на тэрыторыі іншых краін. Санаторыі на тэрыторыі Расіі працуюць у штатным рэжыме, санаторый у Друскінінкаі ў Літве летам працаваў з максімальнай загрузкай. Дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Генадзь Балбатоўскі паведаміў, што «пакуль ніякага рашэння па Юрмале не прынята, таму што дыялогу з уладамі Латвіі няма».

Нагадаем, арганізацыя BelPol паведаміла, што ў санаторыі «Беларусь» у Сочы лечаць параненых на вайне ва Украіне расійскіх вайскоўцаў.



Паводле БелТА/вх