Беларуская Служба

Памежная служба Польшчы расказала пра беларусаў, якіх дэпартавалі пасля канцэрта Каржа

01.10.2025 16:39
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjne Rafamiga/Wikimedia Commons/CC

У памежнай службе Польшчы распавялі пра лёс беларусаў, якіх было вырашана выслаць з Польшчы пасля канцэрту Макса Каржа ў Варшаве 9 жніўня, піша Most.io.

Рашэнне аб дэпартацыі было прынята ў дачыненні да шасці грамадзян Беларусі.

Двух ужо выправадзілі з Польшчы, яшчэ два чалавекі выехалі з краіны самастойна. Адносна аднаго беларуса распачата справа аб абавязацельстве да вяртання ў краіну паходжання.

Яшчэ аднаго беларуса памежнікі ўнеслі ў спіс асоб, якім забаронены ўезд у Шэнгенскую зону.

Усяго падчас канцэрта Каржа затрымалі 63 асобы – грамадзяне Украіны і Беларусі.  

вх