На гродзенскага журналіста Андрэя Мялешку, які зараз жыве ў Беластоку, у Беларусі заведзеная крымінальная справа па трох артыкулах, паведамляе Радыё «Рацыя».
Пра гэта ён даведаўся днямі пасля таго, як да яго па месцы прапіскі ў Гродне прыйшлі прадстаўнікі сілавых структураў з адпаведнай пастановай. Незадоўга да гэтага былі прызнаныя экстрэмісцкімі матэр’яламі яго сацыяльныя сеткі.
«Быў ператрус, хаця б я хутчэй яго назваў аглядам. Але пратакол ператрусу яны ўсё ж такі склалі», – расказаў Мялешка.
Андрэй Мялешка – гродзенскі журналіст-фрылансер, актывіст і калекцыянер. У 2021 годзе быў вымушаны выехаць з Беларусі. Зараз жыве ў Беластоку.
вс