Праваабаронцы атрымліваюць інфармацыю пра тое, што беларускім актывістам у Польшчы тэлефануюць у WhatsApp супрацоўнікі беларускага КДБ – іх цікавіла, дзе жывуць актывісты і чым займаюцца. Пра гэта паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».
Пры гэтым званкі адбываюцца з польскага нумара тэлефона, на які зарэгістраваны акаўнт у WhatsApp. Беларускія актывісты ўжо звярнуліся ў праваахоўныя структуры Польшчы.
вс