Беларуская Служба

Больш чым у шэсць разоў вырастуць пастаўкі беларускага бензіну ў Расію

03.10.2025 13:26
Як мяркуюць у расійскім урадзе, павелічэнне паставак з Беларусі дапаможа ліквідаваць дэфіцыт паліва на расійскім рынку.
 .
Ілюстрацыйнае фота.Shutterstock/Studio113

Віцэ-прэм'ер РФ Аляксандр Новак прапанаваў нарасціць у кастрычніку пастаўкі беларускага бензіну ў Расію з 45 тыс. да 300 тыс. тон за месяц. Гэта вынікае са звароту спадара Новака да прэмʼер-міністра Расіі Міхаілу Мішусціну.

Віцэ-прэмʼер прапанаваў павялічыць імпарт беалрускага паліва за кошт бесперабойнай працы сістэмы «Транснафта» і запуску давальніцкай перапрацоўкі нафты.

Сярод іншых ініцыятыў – дазволіць на паўгода выкарыстанне монаметыланіліну, актанапавышаючай асадкі, забароненай з 2016 года. Ён ужываецца для дэтанацыйнай устойлівасці бензіну і можа павялічыць абʼём прадукта на рынку на 50 000 тон у месяц.

Аляксандр Новак таксама прапанаваў абнуліць увазныя мытныя пошліны на імпарт бензіну з Кітая, Паўднёвай Карэі і Сінгапура.

30 верасня расійскі ўрад працягнуў часовую забарону на экспарт бензіну. Цяпер ён будзе дзейнічаць да 31 снежня 2025 года для ўсіх экспарцёраў. Кабінет міністраў таксама ўвёў новую забарону на вываз за мяжу дызельнага паліва, суднавага паліва і іншых газойляў. Гэтая мера дзейнічае да канца года. Пры гэтым выключэннем сталі прамыя пастаўкі, якія ажыццяўляюць непасрэдныя вытворцы паліва.

belmarket.eu/вх