На берлінскай выставе Spit on H*tler’s Grave расійскі мастак знішчыў працу беларускай мастачкі Алены Рабкінай, некалькі разоў кінуўшы каменне ў арт-аб’ект, зроблены з загартаванага шкла, піша nashaniva.com.
«Гэта не было непаразуменнем. Праект зроблены з загартаванага шкла, і нават пры яго вырабе мне патрэбна была дапамога, каб справіцца з матэрыялам. Каб яго разбіць, патрэбныя сіла і рашучасць.
Сама праца была пра тое, як гвалт правакуе яшчэ большы гвалт, і засяроджвалася на тэорыі разбітых вокнаў. Але казаць пра гвалт і запрашаць да гвалту – гэта не адно і тое ж. Ён не папрасіў прабачэння, проста сышоў, не прыйшоў дапамагчы і прыбраць, не звязваўся, пакуль праз некалькі дзён з ім не звязаліся арганізатары. У якасці прабачэння даслаў тэкст, згенераваны штучным інтэлектам.
Калі пазней я даведалася, што гэты чалавек – расійскі мастак, мне было яшчэ больш балюча. Як чалавек, які нарадзіўся ў Беларусі і жыў ва Украіне, я ўжо моцна пацярпела ад расійскай палітыкі, я выстаўлялася ў «бяспечным месцы», але на мяне зноў напалі. Намер гэта ці не, але гэта дадало яшчэ адзін пласт болю», – напісала мастачка Алена Рабкіна ў сваіх сацыяльных сетках.
Разбіты арт-абект Алены Рабкінай.
вх