Беларуская Служба

Віленскі аэрапорт страціў 14 500 еўра з-за кантрабандных метэазондаў з Беларусі

13.10.2025 08:15
Гэта не першы такі інцыдэнт. Раней, з-за падазроных аб'ектаў, паветраную прастору над Віленскім аэрапортам закрывалі 9, 11 і 25 верасня.
  i
Аэрапорт у ВільнiAutorstwa Pofka - Praca własna, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=82550687

Віленскі аэрапорт панёс прамыя страты ў памеры 14,5 тыс. еўра з-за часовага закрыцця паветранай прасторы ў ноч з 4 на 5 кастрычніка. Прычынай інцыдэнту стала зʼяўленне ў небе над аэрапортам кантрабандных метэазондаў, якія ляцелі з боку Беларусі, паведаміў прадстаўнік Літоўскіх аэрапортаў. Kантрабандысты выкарыстоўваюць метэазонды дзеля перапраўкі цыгарэтаў праз мяжу, паведамляе delfi.lt.

«Закрыццё аэрапорта закранула амаль 5 000 пасажыраў і 30 рэйсаў, з якіх 14 былі адменены. Паводле папярэдніх ацэнак, прамыя даходы ад збораў не былі атрыманы на суму каля 14,5 тыс. еўра», – заявіла прадстаўнік дзяржаўнай кампаніі Віталя Рочэ.

Акрамя таго, страты панеслі не толькі аэрапорты, але і авіякампаніі, кампаніі наземнага абслугоўвання і самі пасажыры.

«У выпадку 4-5 кастрычніка страты трэба ацэньваць комплексна – гэта не толькі недаатрыманыя даходы літоўскіх аэрапортаў. Часовае закрыццё Віленскага аэрапорта пацягнула страты для ўсіх удзельнікаў авіяцыйнага ланцужка», – падкрэсліла Рочэ.

У ноч з 4 на 5 кастрычніка паветраная прастора над віленскім аэрапортам была часова закрыта пасля таго, як былі выяўленыя метэазонды, якія ляцелі ў напрамку аэрапорта. Палёты былі прыпыненыя.

Кіраўнік Нацыянальнага цэнтра кіравання крызісамі Вілмантас Віткаўскас пацвердзіў, што каля дзвюх гадзін ночы ў бок Віленскага аэрапорта накіроўваліся 13 кантрабандных паветраных шароў.

Гэта не першы такі інцыдэнт. Раней паветраную прастору над Віленскім аэрапортам ужо закрывалі з-за падазроных абʼектаў – 9, 11 і 25 верасня.

аз

Кантрабандысты перапраўляюць у Польшчу беларускія цыгарэты з дапамогай метэазонда

11.09.2025 07:45
Агулам у шаснаццаці выпадках былі выяўлены нелегальныя тытунёвыя вырабы на суму больш за 330 000 злотых (78,5 тысяч еўра).