Беларуская Служба

Лукашэнка ўзгодніў прызначэнне новых кіраўнікоў мясцовай вертыкалі

13.10.2025 14:26
Пасаду першага намесніка старшыні Мінскага гарвыканкама зойме Камендант.
:
Фота:belta.by

На пасаду першага намесніка старшыні Мінскага гарвыканкама замест Надзеі Лазарэвіч узгоднены Аляксандр Камендант. Да гэтага часу ён быў старшынёй камітэта эканомікі Гродзенскага аблвыканкама - паведамляе БелТА.

Аляксандр Новікаў зойме пасаду старшыні Гомельскага райвыканкама. Да гэтага ён кіраваў ААТ «Гомсельмаш».

Жыткавіцкі райвыканкам узначаліць Уладзімір Антоненка. Раней ён узначальваў Нараўлянскі райвыканкам.

У сваю чаргу, Нараўлянскі райвыканкам узначаліць Дзяніс Ядчанка. Раней — намеснік старшыні Нараўлянскага райвыканкама па пытаннях будаўніцтва і ЖКГ.

На пасаду старшыні Лоеўскага райвыканкама ўзгоднены Мікалай Клімёнак. Раней ён займаў пасаду намесніка старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гомельскага аблвыканкама.

Зэльвенскі райвыканкам узначаліць Юрый Кастоламаў. Да гэтага часу ён быў дырэктарам прадпрыемства «Ханчыцы-Нёман» Свіслацкага раёна.

Андрэй Гардзей узгоднены на пасаду старшыні Смаргонскага райвыканкама. Да гэтага ён займаў аналагічную пасаду ў Карэліцкім раёне.

У сваю чаргу Карэліцкі раён узначаліць Аляксандр Курыла. Раней — першы намеснік старшыні — начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Бераставіцкага райвыканкама.

нг