Працягваюцца затрыманні і суды па «справе Гаюна». Праваабаронцы «Вясны» маюць інфармацыю пра як мінімум 88 пацверджаных затрыманых па справе. Агульная ж лічба затрыманых значна больш, паведамляе belsat.eu.
Затрыманні па «справе Гаюна» не спыняюцца па ўсёй Беларусі, але большая частка – у Гомельскай вобласці. Паводле Правааабарончага цэнтру «Вясна», з пачатку верасня ў «Спіс экстрэмістаў» дадалі 68 чалавек, асуджаных за «садзейнічанне экстрэмізму». Гэта больш чым траціна ад усіх людзей, якіх дадалі ў спіс за гэты час. Частка з гэтых людзей – фігуранты «справы Гаюна», пра якіх невядома праваабаронцам.
Таксама ў Беларусі амаль кожны дзень адбываюцца суды па гэтай справе. Фігурантам прызначаюць як «хімію з накіраваннем» у папраўчую ўстанову, гэтак і калонію. Справы некаторых людзей перадаюць з Мінску ў рэгіянальныя суды.
эж