Беларуская Служба

Учора Латвія памяняла правілы перасячэння мяжы. Беларусы паведамляюць пра першыя праблемы

16.10.2025 13:00
У тэматычных чатах кіроўцы скардзяцца, што бліжэйшая даступная дата – праз тыдзень.
Сцяг ЛатвііFoto: pixabay.com/CC0 Public Domain

З 15 кастрычніка Латвія памяняла правілы перасячэння мяжы з Беларуссю і Расіяй. Цяпер перад праходжаннем мяжы кіроўцы павінны загадзя зарэгістравацца ў электроннай чарзе і заплаціць збор – 9,3 еўра. Новая сістэма закранае і пераход «Патэрніекі» («Грыгораўшчына» з беларускага боку) на мяжы з Беларуссю.  Анлайн-браніраванне адбываецца праз адпаведны сайт, нагадвае старонка onliner.by.

Але ў першы дзень дзеяння новаўвядзення назіраліся праблемы, пра што старонцы паведамілі чытачы.

«Фактычна сітуацыя на мяжы Латвія – Беларусь такая: па жывой чарзе, без рэгістрацыі ў сістэме браніравання, не пускаюць. Аднак найбліжэйшая дата для браніравання толькі праз тыдзень, 22 кастрычніка. Атрымліваецца, што на мяжы няма ніводнай машыны, але хто прыехаў без брані – іх не прапускаюць памежнікі і адпраўляюць у электронную чаргу, паводле якой бліжэйшая даступная дата – толькі праз тыдзень. Маё меркаванне: латвійскі бок фактычна закрыў мяжу», – паведамляе адзін з чытачоў старонкі.

У тэматычных чатах карыстальнікі таксама скардзяцца на адсутнасць часовых слотаў у сістэме анлайн-браніравання. У адказ ім рэкамендуюць ехаць праз Літву.

Латвія забараніла ўезд легкавых аўтамабіляў з беларускай рэгістрацыяй з 16 ліпеня 2024 года. А з 1 студзеня 2025 года аўтамабілі, зарэгістраваныя за межамі Еўрасаюза, Еўрапейскай эканамічнай зоны і Швейцарыі, павінны быць задэклараваны анлайн перад уездам у Латвію.

аз

Латвія ўводзіць платную электронную чаргу для аўтамабіляў на мяжы з Беларуссю

25.09.2025 16:45
Магчымасць папярэдняга запісу ў электронную чаргу будзе адкрытая з 1 кастрычніка.

Латвія ўводзіць забарону на нерэгулярныя аўтобусныя перавозкі з Беларусі і Расіі

08.10.2025 12:10
З лістапада турыстычныя аўтобусы не будуць перасякаць мяжу з Расіяй і Беларуссю.

Латвія загадала больш чым 800 грамадзянам Расіі, якія не пацвердзілі веданне латышскай мовы, пакінуць краіну

11.10.2025 17:01
Грамадзяне Расіі, якія не выканалі новыя іміграцыйныя правілы Рыгі, павінны пакінуць краіну да 13 кастрычніка, інакш ім пагражае дэпартацыя.