«У Літве ўсё ў парадку і ніякай крытычнай сітуацыі няма», – заявіў Наўседа ў чацвер тэлеканалу LRT.
Так ён адрэагаваў на заявы Гітанаса Ландсбергіса аб тым, што Літва, скарачаючы ахову беларускага апазіцыянера, рызыкуе сваёй рэпутацыяй на міжнароднай арэне. У лісце, адрасаваным кансерватарам, палітык таксама заявіў, што, на яго думку, у рашэннях аб скарачэнні аховы Ціханоўскай не бачыць «нічога іншага, акрамя жадання як мага хутчэй вярнуцца да кантактаў з Лукашэнкам».
Гітанас Наўседа паўтарыў, што ўзровень аховы лідара беларускай апазіцыі быў зніжаны на падставе вывадаў кампетэнтных службаў. Таму, паводле яго слоў, сігналы Літвы, якія пасылаюцца міжнароднай супольнасці, не змяніліся.
«Сапраўды, усё застаецца так, як было, і спадарыня Ціханоўская застаецца госцем нашай дзяржавы. Мы сапраўды прадстаўляем прытулак людзям, якіх пераследуюць як апазіцыянераў», – заявіў прэзідэнт Літвы.
«А задача спадарыні Ціханаўскай і яе каманды – ацаніць, ці хочуць яны застацца ў Літве або выбраць іншае месца. У любым выпадку, з нашага боку нічога не мяняецца», – сказаў ён.
Літва прыняла рашэнне аб скарачэнні фізічнай аховы лідара беларускай апазіцыі. Яе ахова перадаецца са Службы бяспекі першых асоб дзяржавы у Бюро крымінальнай паліцыі. Гэтае рашэнне набыло моц з 1 кастрычніка.
Паводле delfi.lt/вх