Беларуская Служба

Праваабаронцам вядома пра 106 затрыманых па справе «Беларускага Гаюна»

17.10.2025 16:05
Рэальная колькасць – значна большая, затрыманні працягваюцца па ўсёй Беларусі.
Лагатып закрытага праекта «Беларускі Гаюн»Tэлеграм-канал «Беларускі Гаюн»

Паводле праваабарончага цэнтру «Вясна», напачатку кастрычніка былі затрыманыя прынамсі двое мужчын.

Ад пачатку верасня ў «спіс экстрэмістаў« дададзеныя 68 чалавек. Гэта больш за траціну ўсіх асоб, унесеных у спіс за гэты час. Частка з іх – фігуранты справы «Беларускага Гаюна», адзначаюць праваабаронцы.

Яны падкрэсліваюць таксама, што ў Беларусі амаль штодня праходзяць суды ў гэтай справе. Фігурантаў прыгаворваюць як да абмежавання волі, так і да пазбаўлення яе.

На пачатку лютага 2025 года тэлеграм-канал «Беларускі Гаюн» паведаміў, што іх бот, у які людзі дасылалі інфармацыю пра перасоўванне расійскай вайсковай тэхнікі на тэрыторыі Беларусі, быў узламаны. Там утрымлівалася ўразлівая інфармацыя, у тым ліку асабістыя даныя тых, хто пісаў у бот.

Пасля ўзлому кіраўнік маніторынгавага праекту Антон Матолька публічна прызнаў факт атрымання доступу староннім акаўнтам і заявіў пра спыненне працы «Гаюна». Сам канал быў прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем» яшчэ ў 2022 годзе. Таму за паведамленні праекту прадугледжана крымінальная адказнасць паводле арт. 361-4 Крымінальнага кодэксу (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Пасля ўзлому бота тысячы беларусаў аказаліся пад пагрозай пераследу.

вх