Беларуская Служба

За 5 гадоў беларусам выдадзена больш за 250 тыс. польскіх віз – ЦБС

17.10.2025 17:15
Ад 10 жніўня 2020 да 30 верасня 2025 года грамадзяне Беларусі атрымалі больш за 250 тыс. польскіх віз, сведчаць даныя польскага Упраўлення па справах замежнікаў.
    (Karta pobytu)
Узор польскага дакументу ПМЖ (Karta pobytu) крыніца: gov.pl

Сярод выдадзеных дазволаў на перасячэнне польскае мяжы пераважалі нацыянальныя візы паводле праграмы Poland Business Harbour, паведамляе Цэнтр беларускай салідарнасці.

На 1 кастрычніка дзейны дазвол на знаходжанне ў Польшчы мелі 145.717 беларусаў. Большасць з іх – 90 468 – маюць часовае права пражывання, 41 952 – сталае (звычайна выдаецца на падставе польскага паходжання).

Беларусы з'яўляюцца галоўнымі атрымальнікамі дазволаў на сталае пражыванне, пераважна дзякуючы польскаму паходжанню.


За 5 гадоў беларусам выдадзена больш за 250 тыс. польскіх віз. За 5 гадоў беларусам выдадзена больш за 250 тыс. польскіх віз.

вх