Кіраўнік Кіеўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Мікола Калашнік правёў нараду з старшынямі грамад і раённых вайсковых адміністрацый рэгіёну аб узмацненні абароны і бяспекі Кіеўскай вобласці, якая мяжуе з Беларуссю.
Апроч таго, удзельнікі нарады азнаёміліся з выкананнем фартыфікацыйных работ, у тым ліку ў зоне адчужэння каля Чарнобыльскай АЭС.
«З кіраўнікамі грамад абмеркавалі пытанне дадатковай фінансавай падтрымкі Сіл абароны, узмацнення мераў бяспекі і нарошчвання фартыфікацыйных збудаванняў», – паведаміў Мікола Калашнік.
15 кастрычніка кіраўнік Службы замежнай выведкі Украіны Алег Івашчанка праінфармаваў Уладзіміра Зяленскага аб апошніх звестках, якія ўдалося раскрыць ягонаму ведамству. У прыватнасці, ён паведаміў пра расійскі план далейшай ваеннай эксплуатацыі тэрыторыі Беларусі.
«На цяперашнім этапе мы не будзем публікаваць інфармацыю. Мы папярэдзім партнёраў, якім гэта можа пагражаць», – сказаў Зяленскі.
Свабода/ав