Наталлі Васільевай 65 гадоў. Яна пенсіянерка. У яе ёсць дарослыя дзеці і падрастаюць унукі.
Па звестках праваабарончага цэнтра «Вясна», Наталлю затрымалі 9 мая 2025 года. Суд над жанчынай адбыўся 11 жніўня 2025 года.
Наталлі Васільевай прысудзілі 4 гады калоніі па чатырох крымінальных артыкулах – «распальванне варожасці» (ч. 1 арт. 130 КК), «абраза Лукашэнкі» (ч. 1 арт. 368 КК), «абраза прадстаўніка ўлады» (арт. 369 КК) і «заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды Беларусі» (ч. 3 арт. 361 КК).
Па звестках праваабаронцаў, Наталлю затрымалі за каментары ў інтэрнэце. Цяпер яна ў гомельскай жаночай калоніі.
Наша Ніва/ав