Беларуская Служба

У Беларусь з-за мяжы пераводзіцца у 1,5 раза больш грошай, чым наадварот

21.10.2025 08:58
Сярэдняя сума адпраўленага грашовага пераводу склала каля 660 долараў у эквіваленце, атрыманага – амаль 540.
Долары ЗШАpixabay.com/CC0 Public Domain

Сума грашовых пераводаў у Беларусь перавысіла суму адпраўленых за мяжу ў 1,5 раза, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу Нацыянальнага банка.

Паводле дадзеных Нацбанка, за дзевяць месяцаў гэтага года праз міжнародныя сістэмы грашовых пераводаў з Беларусі адпраўлена амаль 77 млн долараў у эквіваленце. У той жа час з-за мяжы паступіла больш за 117 млн долараў.

Сярэдняя сума адпраўленага грашовага пераводу склала каля 660 долараў у эквіваленце, атрыманага – амаль 540.

вс