Беларуская Служба

Беларускіх лыжнікаў не дапусцілі да кваліфікацыі на Алімпіяду-2026

22.10.2025 15:10
Зімовыя Алімпійскія гульні пройдуць 6-22 лютага ў Мілане і Карціна-д'Ампеца.
 .
Ілюстрацыйны здымак.Фота: Pixabay.com/diema

Рада Міжнароднай федэрацыі лыжнага спорту і сноўборда (FIS) на паседжанні 21 кастрычніка вырашыла недапускаць беларускіх і расійскіх лыжнікаў да ўдзелу ў адборачных спаборніцтвах на зімовыя Алімпійскія гульні 2026 года, паведамляе «Люстэрка».

«Рада FIS прагаласавала за тое, каб не дапускаць спартсменаў з Расіі і Беларусі ў якасці індывідуальных нейтральных спартсменаў (AIN) да кваліфікацыйных спаборніцтваў на зімовыя Алімпійскія і Паралімпійскія гульні 2026 года«, – удакладняецца ў апублікаванай заяве.

У прэс-рэлізе падкрэсліваецца, што згаданы статус быў вызначаны МАК як магчымы шлях для ўдзелу такіх атлетаў у Алімпіядзе, але пры гэтым кожная міжнародная федэрацыя самастойна прымае рашэнне, дапускаць іх ці не да кваліфікацыі. Зімовыя Алімпійскія гульні пройдуць 6-22 лютага ў Мілане і Карціна-дʼАмпеца.

аз

Ва Украіне ўключылі двух беларускіх атлетаў у спіс для ўвядзення санкцыяў і забароны ўдзелу ў турнірах

20.10.2025 12:01
Цяпер на падставе гэтай інфармацыі Міністэрства моладзі і спорту Украіны будзе дабівацца забароны ім удзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах.