Беларуская Служба

Еўрапарламент патрабуе ўзмацнення санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі

22.10.2025 14:01
Выступаючы ў Еўрапарламенце Святлана Ціханоўская заклікала не падманвацца «гуманнасцю» Лукашэнкі і працягваць ціск на рэжым.
  e
Святлана Ціханоўская выступаe ў Страсбургу на пленарнай сесіі Еўрапарламентаt.me/s/tsikhanouskaya

Не падманвацца «так званай гуманнасцю» Аляксандра Лукашэнкі, які вызваляе палітвязняў, заклікала дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская, выступаючы 22 кастрычніка ў Страсбургу на пленарнай сесіі Еўрапейскага парламента, паведамляе «Позірк».

- Не будзьце наіўнымі, Лукашэнка ніколі не зменіцца, але краіна вакол яго ўжо змянілася. Большасць беларусаў абралі мір, дэмакратыю і еўрапейскую будучыню. І гэтая будучыня немагчымая, пакуль Лукашэнка застаецца ва ўладзе.

«Для Лукашэнкі людзі – усяго толькі разменная манета. Ён хоча зняцця санкцый, ён хоча легітымацыі, ён марыць вярнуцца да звычайнага жыцця. Але мы ўжо бачылі гэты фільм(…)І мы ўсе ведаем, чым гэта сканчаецца», – падкрэсліла Ціханоўская.

Між іншым, патрабаванне «неадкладнага і безумоўнага« вызвалення палітычных зняволеных утрымліваецца ў праекце рэзалюцыі па Беларусі, галасаванне па якім прызначанае на сёння.

Нагадваем, раней на пленарнай сесіі Еўрапарламента ў Страсбургу было абвешчана, што журналіст-палітвязень Анджэй Пачобут стаў лаўрэатам прэміі «За свабоду думкі» імя Сахарава.

аз




Ціханоўская выступіць у Еўрапарламенце

22.10.2025 11:15
Палітыка суправаджае яе муж Сяргей Ціханоўскі.