Беларускі полк імя Кастуся Каліноўскага, які ваюе на баку Украіны, уключаны ў Расіі ў пералік «арганізацый і фізічных асоб, у дачыненні да якіх маюцца звесткі аб іх дачыненні да экстрэмісцкай дзейнасці або тэрарызму». Пра гэта паведамляе «Позірк».
Адпаведная інфармацыя апублікаваная на сайце Федэральнай службы па фінансаваму маніторынгу.
Адзначана, што ПКК уключаны ў згаданы спіс арганізацый «са структурнымі падраздзяленнямі, якія ўваходзяць у яе».
Батальён імя Кастуся Каліноўскага быў створаны 9 сакавіка 2022 года неўзабаве пасля пачатку поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны. 26 сакавіка таго ж года ён увайшоў у склад Узброеных сіл Украіны, а 21 траўня было абвешчана аб яго трансфармацыі ў полк.
Рэжым Аляксандра Лукашэнкі прызнаў ПКК спачатку «экстрэмісцкім фарміраваннем», а затым «тэрарыстычнай арганізацыяй».
вс