Беларуская Служба

Пасля таго як Літва адмовіла Ціханоўскай у ахове за мяжой яе візіт у Арменію прыйшлося адмяніць

24.10.2025 15:10
Пасля таго, як Літва адхіліла запыт аб прызначэнні афіцыйнай асобы для суправаджэння лідара беларускай апазіцыі Святланы Ціханоўскай падчас яе візіту ў Арменію, паездку палітыка адмянілі.
     .  .
Святлана Ціханоўская падчас аднаго з візітаў. Архіўнае фота.t.me/tsikhanouskaya

«Так, магу пацвердзіць, што нам прыйшлося прыняць няпростае рашэнне адмяніць даўно запланаваны, першы ў гісторыі візіт у Арменію на пленарнае пасяджэнне Euronest.

Гэты візіт мог бы стаць важным крокам ва ўмацаванні супрацоўніцтва і пашырэнні нашай агульнай еўрапейскай перспектывы. Гэта звязана з рашэннем прыпыніць выкарыстанне асабістай аховы - Службы бяспекі першых асобаў дзяржавы — за мяжой. Мы спадзяваліся, што для краін з высокім узроўнем рызыкі будзе зроблена выключэнне, але, на жаль, гэтага не адбылося», – распавёў парталу Delfi дарадца Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі

7 кастрычніка стала вядома, што Літва зніжае ўзровень фізічнай аховы Ціханоўскай, якая разам з сям’ёй жыве ў літоўскай сталіцы. Афіцыйная прычына – рэвізія ступені пагроз.

Шэраг літоўскіх палітыкаў раскрытыкавалі гэтае рашэнне.

вх