У 19 пакет санкцый ЕС супраць Расіі трапілі тры буйныя беларускія банкі з расійскім капіталам: «Альфа-Банк», «Банк ВТБ» і «Сбер Банк».
У лісце ад 6 чэрвеня ў Еўрапейскую службу знешніх дзеянняў намеснік кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка прасіў пра ўвядзенне блакуючых санкцый у дачыненні да банкаў з расійскім капіталам у Беларусі, а таксама НАУ перадавала аналітычную запіску «Магчымасці зніжэння эфектыўнасці ваеннай эканомікі Расіі праз санкцыі супраць фінансавага сектара Беларусі». 11 кастрычніка 2024 года абгрунтаванне такога падыходу было накіроўвана і ў Генеральны дырэктарат па фінансавай стабільнасці, фінансавых паслугах і саюзе рынкаў капіталу Еўракамісіі, паведамляе Прэс-служба Абʼяднанага пераходнага кабінета.
У гэтых зваротах ўвага еўрапейскіх партнёраў была звернутая на наступны факт: беларускія банкі падключаныя да Сістэмы фінансавых паведамленняў Банка Расіі (СПФС), што дазваляе абыходзіць уведзеныя раней абмежаванні, у тым ліку на расійскую банкаўскую сістэму.
Такім чынам, з 2 снежня ўступае ў сілу забарона на любыя фінансавыя і дзелавыя аперацыі з «Альфа-Банк», «Сбербанк» і «Банк ВТБ».
Гэтыя банкі ўнесеныя ў абмежавальны спіс, паколькі яны выкарыстоўваюць расійскія фінансавыя сістэмы – СПФС, «Мір» і Сістэму хуткіх плацяжоў. Раней пад санкцыі трапілі «Банк БелВЭБ» і «Белгазпрамбанк».
Гэта азначае, што ўсе фізічныя і юрыдычныя асобы Еўрасаюза не змогуць праводзіць праз іх аперацыі, адкрываць рахункі альбо ажыццяўляць плацяжы.
вх