Лідар дэмакратычных сіл Беларусі Святлана Ціханоўская заявіла, што асуджае апошнія правакацыі рэжыму Лукашэнкі супраць Літвы, але выступіла за захаванне адкрытых межаў для пасажырскіх паездак.
«Гэтыя гібрыдныя атакі – як і з мігрантамі – накіраваныя на тое, каб праверыць бяспеку НАТА і нанесці шкоду эканоміцы Літвы і Еўрасаюзу», – напісала яна ў сацсетках.
Ціханоўская падкрэсліла, што падтрымлівае санкцыі ў адказ на дзеянні Мінска, уключаючы «спыненне транзіту тавараў пры захаванні адкрытых межаў для пасажырскіх паездак».
Увечары 26 кастрычніка трэці дзень запар аэрапорт у Вільні не змог нармальна працаваць з-за метэаралагічных шароў, якія прыляцелі з Беларусі, паведамляе «Белсат».
У Літве ў адказ на гэта закрылі наземныя пункты пропуску на мяжы з Беларуссю. Як заявіла прэм'ер-міністр Літвы Інга Ругінене, урад краіны на гэтым тыдні прыме рашэнне аб бестэрміновым закрыцці мяжы. Пры гэтым будуць дзейнічаць некаторыя выключэнні: уехаць у Літву змогуць уладальнікі дыпламатычных пашпартоў, а таксама грамадзяне ЕС.
вс