Беларуская Служба

МЗС Беларусі ўручыла Літве ноту з-за закрыцця мяжы

27.10.2025 18:25
«Дадзенае рашэнне (...) наглядна дэманструе грэбаванне Вільняй фундаментальнымі прынцыпамі свабоды перамяшчэння (...)».
Міністэрства замежных спраў Беларусіcommons.wikimedia.org/Homoatrox/CC BY-SA 3.0

Часовага паверанага ў справах Літвы ў Беларусі Эрыкаса Вілканецаса выклікалі ў беларускае МЗС, паведамляе агенцтва БелТа са спасылкай на міністэрства. Дыпламату ўручылі ноту пратэсту ў сувяззю з закрыццём мяжы з боку Літоўскай Рэспублікі без папярэджання.

«Дадзенае рашэнне, якое закранула правы не толькі грамадзян Беларусі, але і грамадзян Літвы, а таксама грамадзян Еўрапейскага Саюза і іншых дзяржаў, наглядна дэманструе грэбаванне Вільняй фундаментальнымі прынцыпамі свабоды перамяшчэння – адной з асноватворных каштоўнасцяў Шэнгенскай прасторы і Еўрапейскага Саюза ў цэлым», – зазначыла беларускае МЗС.

Таксама ў міністэрстве выступілі «за нармалізацыю дыялогу» з Літвой.

вс