Беларуская Служба

Ініцыятыва MALDZIS выкупіла карту Беларусі, створаную Аркадзем Смолічам

28.10.2025 12:46
Кіраўнік ініцыятывы Павел Мацукевіч адзначае, што карта сімвалізуе імкненне беларусаў да дзяржаўнасці і нагадвае пра страчаныя магчымасці беларускай гісторыі.
   ,            .
Гэта ўнікальны гістарычны дакумент, што паказвае тэрыторыю пражывання беларусаў і адлюстроўвае бачанне Беларусі як самастойнай краіны. Фота: Ініцыятыва MALDZIS

Ініцыятыва MALDZIS выкупіла ў Польшчы ў прыватнага калекцыянера першую беларускамоўную карту Беларусі, створаную Аркадзем Смолічам і надрукаваную ў Вільні ў 1919 годзе. Гэта ўнікальны гістарычны дакумент, што паказвае тэрыторыю пражывання беларусаў і адлюстроўвае бачанне Беларусі як самастойнай краіны. Кіраўнік ініцыятывы Павел Мацукевіч адзначае, што карта сімвалізуе імкненне беларусаў да дзяржаўнасці і нагадвае пра страчаныя магчымасці беларускай гісторыі.

Ініцыятыва MALDZIS займаецца вяртаннем і захаваннем беларускай культурнай спадчыны, якая знаходзіцца за мяжой, а таксама падтрымкай даследаванняў і асветніцкіх праектаў, прысвечаных гісторыі Беларусі. Набытая карта будзе перададзеная ў Клічаўскі краязнаўчы музей як грамадскі падарунак. 

Паводле апекуна праекта Рыгора Астапені, падобныя ініцыятывы дапамагаюць вяртаць беларусам іх гістарычную памяць і сведчаць, што нават страчаныя сімвалы можна аднавіць сумеснымі намаганнямі.

эж