Беларуская Служба

Прэзідэнт Украіны зноў адмовіўся ад перамоў у Беларусі 

28.10.2025 14:04
Пры гэтым палітык падкрэсліў, што ўкраінскія войскі «не зробяць ні кроку назад» на полі бою і не аддадуць тэрыторыі ворагу
Wołodymyr Zełenski
Wołodymyr Zełenski Beata Zawrzel/REPORTER

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што Кіеў гатовы да мірных перамоваў дзе заўгодна, акрамя Расіі і Беларусі, калі яны сапраўды прывядуць да заканчэння вайны. Пры гэтым палітык падкрэсліў, што ўкраінскія войскі «не зробяць ні кроку назад» на полі бою і не аддадуць тэрыторыі ворагу, спасылаючыся на Reuters, паведамляе reform.news

У каментары журналістам, апублікаваным у аўторак, Зяленскі таксама заклікаў амерыканскіх заканадаўцаў увесці больш жорсткія санкцыі супраць Расіі і адзначыў, што Украіне спатрэбіцца стабільнае фінансаванне з боку еўрапейскіх саюзнікаў яшчэ на два-тры гады.

Такім чынам, кіраўнік Украіны фактычна паўтарыў сваю пазіцыю, агучаную некалькі тыдняў таму ў інтэрв’ю выданню Axios: мір магчымы толькі на ўмовах вяртання ўсіх украінскіх тэрыторый і гарантый бяспекі, без пасрэдніцтва краін, якія падтрымліваюць расійскую агрэсію.

эж

Аналітык Аляксандр Фрыдман: Калі Лукашэнка не патрэбны ЗША ў ролі шатуна Крамля, цікавасць да яго зменшыцца

28.10.2025 11:37
Доўгі працэс перамоў Трампа з Пуціным ні да чаго не прывёў, Расія застаецца пры сваім. І ЗША урэшце ўвялі санкцыі супраць Расіі, ці значыць гэта, што сітуацыя змяняецца на карысць Украіны? Каментуе палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман.