Беларуская Служба

106 гадоў таму нарадзіўся гімн Беларускай Народнай Рэспублікі

30.10.2025 09:01
30 кастрычніка 1919 года, у газеце «Беларусь» быў апублікаваны верш Макара Краўцова пад назвай «Мы выйдзем шчыльнымі радамі».
30  1919
30 кастрычніка 1919 года быў апублікаваны верш Макара Краўцова «Мы выйдзем шчыльнымі радамі»FB: Партал Годна

30 кастрычніка, адзначаецца дата нараджэння аднаго з найважнейшых нацыянальных сімвалаў: Ваяцкага марша Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР), нагадаў Тэлеграм-канал «Мая краіна Беларусь».

Менавіта ў гэты дзень, 30 кастрычніка 1919 года, у газеце «Беларусь» быў апублікаваны верш Макара Краўцова пад назвай «Мы выйдзем шчыльнымі радамі».

Гэты верш хутка набыў папулярнасць і стаў гімнам Беларускай Народнай Рэспублікі, увасабляючы дух змагання за незалежнасць і нацыянальнае адраджэнне.

яс