Палітвязня Ігара Аліневіча змясцілі ў ПКТ. У памяшканне камернага тыпу яго адправілі пасля двух месяцаў у ШІЗА.
У жніўні 2025 года скончыўся тэрмін турэмнага рэжыму Аліневіча, пасля чаго яго адправілі ў мазырскую калонію № 20, паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».
Ігар – актывіст анархічнага руху, якога затрымалі пры пераходзе мяжы Беларусі ў ноч з 28 на 29 кастрычніка 2020 года. Актывіста абвінавацілі паводле шэрагу крымінальных артыкулаў за падпал службовых аўтамабіляў, будынка ДАІ, Дзяржаўнага камітэта экспертыз у Гомельскай вобласці. У выніку Ігара Аліневіча прыгаварылі да 20 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
вс