У Гродзенскім абласным судзе асудзілі дзевяць жыхароў Ваўкавыску па так званай «справе дваровых чатаў».
Шасцярых жанчын і трох мужчын абвінавацілі ва «ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні» і прызначылі калонію і штрафы ў памеры 800 базавых велічыняў (33 тыс. 600 беларускіх рублёў) кожнаму, паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».
Прысуд вынесла суддзя Зінаіда Барцэвіч. Прычынай стаў удзел асуджаных у дваровым Тэлеграм-чаце «Вольныя ваўкі». Фігуранты справы знаходзяцца пад вартай з канца кастрычніка 2024 года.
Агулам Ліліі Юруць, Людміле Шрубок, Вользе Пракопчык, Алене Жукавай, Ірыне Дабрыновіч, Віктару Турчэніку, Наталлі Краўчук, Іллю Ходасу і Віталю Цынкелю, як падлічылі праваабаронцы, прызначылі 23 гады і тры месяцы зняволення, а таксама штраф у памеры 302 тыс. 400 рублёў.
вс