Беларуская Служба

У беларускім футболе разгарэўся расісцкі скандал

04.11.2025 15:10
«Чорны шымпанзэ» – так футбаліст «Віцебска» назваў гульца «Смаргоні».
 .
Крысціян Інтсоен.ФК «Смаргонь»

Нападнік футбольнага клуба «Віцебск» Валерый Гарбачык падчас матчу са «Смаргонню» абразіў абаронцу праціўнікаў, паведамляе «Еўрарадыё» са спасылкаю на тэлеграм-канал пра беларускі футбол «Ухо».

Паводле відавочцаў, гулец віцяблянаў назваў выхадца з Камеруна Крысціяна Інтсоена «чорным шымпанзэ».

Арбітр сустрэчы Ігар Шумілаў паказаў прамую чырвоную картку форварду «Віцебска».

Цяпер Гарбачыку пагражае дыскваліфікацыя на тэрмін ад 5 да 15 матчаў і/ці часовая або бестэрміновая забарона на наведванне футбольных матчаў на пэўным стадыёне. Акрамя таго, яго могуць адначасова аштрафаваць на суму ад 2100 да 4200 рублёў (ад 50 да 100 базавых велічыняў).

вх