Беларуская Служба

На мапе Альянсу дэпутацкіх групаў «За дэмакратычную Беларусь» можа з’явіцца новая краіна

05.11.2025 12:41
Падчас візіту Святланы Ціханоўскай у Аўстралію дэлегацыя наведала парламент краіны і правяла шэраг сустрэчаў з прадстаўнікамі палітычных партыяў.
C.
C. Ціханоўская падчас навадвання пардамента Аўстралііфота: Офіс С.Ціханоўскай

Як распавёў дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька, вынікі гэтых сустрэчаў адкрываюць магчымасць стварэння ў парламенце Аўстраліі групы «За дэмакратычную Беларусь»:

- Зараз, пасля дня працы ў парламенце, можам сказаць, што на мапе Альянсу дэпутацкіх групаў «За дэмакратычную Беларусь» можа з’явіцца новая краіна – і гэта Аўстралія. Ёсць папярэднія дамоўленасці са спікерам парламента і прадстаўнікамі дзвюх буйных партыяў, якія прадстаўленыя ў парламенце. Мы змаглі зацікавіць нашых аўстралійскіх партнёраў і сяброў у тым, што такая група будзе карыснай і для беларусаў, і для аўстралійцаў.

З 3 па 7 лістапада Святлана Ціханоўская наведвае Аўстралію і Новую Зеландыю з першым працоўным візітам. Гэта працяг глабальнай працы над тым, каб голас Беларусі быў пачуты ўсюды, ад Бруселя да Велінгтана, паведамляюць у Офісе.

ав