Адпаведная аб'ява з'явілася на аўкцыёне арыштаванай маёмасці, паведамляе «Вясна».
Стартавая цана 2‑пакаёвай кватэры 103 тысячы рублёў (каля 29 тысяч еўра). На дадзены момант збіраюцца заяўкі на ўдзел у аўкцыёне, які пройдзе 25 лістапада.
Апроч вялікага тэрміну Віталю прысудзілі штраф памерам 40 тысяч рублёў (каля 11 тысяч еўра). Гэты штраф, а таксама пазбаўленне волі берасцейцу прысудзілі ў асноўным за тое, што ён хадзіў на палітычныя суды.
Паводле праваабаронцаў, пасля затрымання мужчыну дастаўлялі ў шпіталь на хуткай са слядамі моцнага збіцця.
вх