Міністэрства замежных спраў Беларусі арганізавала брыфінг для замежных дыпламатаў па сітуацыі на граніцы з Літвой. Аб гэтым заявіў журналістам кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства Максім Рыжанкоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
«Сітуацыя выклікала вельмі вялікую цікавасць і насцярожанасць з боку нашых асноўных партнёраў па ЕАЭС і па Еўрапейскаму Саюзу. У сувязі з гэтым для таго, каб забяспечыць іх поўнай інфармацыяй, разгорнутымі данымі і пазіцыяй беларускага боку, сёння ў МЗС арганізаваны брыфінг на ўзроўні намесніка міністра замежных спраў для кіраўнікоў дыпламатычных прадстаўніцтваў, акрэдытаваных у РБ».
Дыпламатам былі растлумачаны падыходы беларускага боку і выказана гатоўнасць да правядзення перагавораў і вырашэння сітуацыі аператыўна ў самы бліжэйшы час.
Белта/ав