Беларуская Служба

Ва Украіне ўпершыню прыватная кампанія патрабуе кампенсацыі ад Беларусі за саўдзел у агрэсіі Расіі

12.11.2025 14:27
Прыватнае акцыянернае таварыства «Бетонмаш», вытворчасць якога знаходзіцца ў Славянску Данецкай вобласці, звярнулася ў суд па кампенсацыю за нанясенне шкоды ў выніку расійскай агрэсіі.
ІлюстрацыяInactive_account_ID_249/pixabay.com/CC0 Public Domain

Як стала вядома Свабодзе ад інфармаванай крыніцы, сярод адказчыкаў кампанія вызначыла Расію, Беларусь, а таксама пяць замежных прадстаўніцтваў групы кампаній Volga-Dnepr, якая да вайны займалася авіяперавозкамі звышцяжкіх і негабарытных грузаў. Пасля пачатку вайны і ўвядзення санкцый уласнікі кампаніі адмовіліся ад сваіх правоў на ўласнасць гэтага прадпрыемства.

Неўзабаве суд паінфармуе ўсе бакі аб пачатку разгляду пазову ўкраінскай кампаніі – Расію і Беларусь у асобе нацыянальных міністэрстваў юстыцыі праінфармуюць шляхам публікацыі адпаведнай аб’явы, а юрыдычныя асобы – праз краіны, у якіх Volga-Dnepr мае прадстаўніцтва – праз Латвію, Вялікабрытанію, Нідэрланды і Ірландыю.

Уласнікі кампаніі выставілі прэтэнзіі на 129 372 547,64 грыўняў, што на момант падрыхтоўкі пазову адпавядала 2 658 851 еўра. Акцыянеры патрабуюць салідарнай адказнасці ўсіх вінаватых бакоў. Калі змест пазову не зменіцца, то суд можа абавязаць Беларусь выплаціць кампаніі прыблізна 380 тысяч еўра.

Папярэдне першае пасяджэнне суда прызначылі на 5 траўня 2026 году.

Свабода/ав