Беларуская Служба

Чарга на выезд у Польшчу 13 лістапада вырасла перш за ўсё з-за легкавых аўтамабіляў

13.11.2025 08:05
Як паведаміў ДМК Беларусі, чарга на выездзе ў Польшчу ў пункце пропуску «Брэст» вырасла ў сувязі з закрыццём Літвой мяжы з Беларуссю.
Мяжа БеларусіФота: gpk.gov.by

Як паведамілі на сайце Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі на 8-ю гадзіну раніцы 13 лістапада, выезду ў Польшчу чакалі 3060 легкавых аўтамабіляў (12 лістапада – 297), 650 грузавікоў (770) грузавікоў і 55 аўтобусаў (15).

На беларуска-латвійскай мяжы ў пункце «Грыгораўшчына» 13 лістапада стаяць 155 фур (12 лістапада было 170), а 7 лістапада ў чарзе было 360 грузавікоў.

Выезду ў Літву ў пункце пропуску «Каменны Лог» чакаюць 570 грузавікоў і 359 – у «Беняконях» (12 лістапада было 370).

Як нагадвае «Свабода», пасля прылёту з Беларусі «метэазондаў» з кантрабанднымі цыгарэтамі літоўскі ўрад закрыў два пункты пропуску на мяжы з Беларуссю. У выніку з’явіліся доўгія чэргі легкавікоў і аўтобусаў на выездзе з Беларусі ў Польшчу.

Як раней паведамляў Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі, у сувязі з закрыццём літоўскімі ўладамі мяжы з Беларуссю ў шэсць разоў вырасла чарга легкавых транспартных сродкаў на выездзе ў Польшчу ў пункце пропуску «Брэст». Калі тыдзень таму выезду праз беларуска-польскую мяжу ў сярэднім чакалі 300-400 аўтамабіляў, то цяпер іх больш за 2500.

31 кастрычніка ўрад Беларусі пастанавіў забараніць праезд літоўскім фурам праз пункты пропуску іншых краін.

аз

Літва: Беларусь абяцае прапусціць грузавікі праз пункт пропуску Шальчынінкай

07.11.2025 11:07
Віцэ-прэзідэнт Нацыянальнай асацыяцыі аўтамабільных перавозчыкаў Лінава Алегас Тарасавас кажа, што за апошнія 24 гадзіны ў Літву праз памежны пункт пропуску Медзінінкай уехала больш за 200 грузавікоў.

МЗС Беларусі арганізавала брыфінг для замежных дыпламатаў па сітуацыі на мяжы з Літвой

12.11.2025 12:47
На беларуска-польскай мяжы - поўны калапс.