Беларуская Служба

Журналістцы Аксане Колб замянілі хімію на калонію

13.11.2025 14:48
Аксану Колб абвінавачваюць садзейнічанні «экстрэмісцкай» дзейнасці і грубым парушэнні парадку.
Аксана Колбфота: «Новы Час»

Крымінальная справа ў дачыненні да экс-рэдактаркі «Новага Часу» заведзеная ўпраўленнем Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці яшчэ напрыканцы 2023 года. Толькі цяпер стала вядома, паводле якіх артыкулаў, паведамляе БАЖ.

Крымінальную справу ў дачыненні да экс-галоўнай рэдактаркі выдання «Новы Час» Следчы камітэт Брэсцкай вобласці распачаў у канцы 2023 года. Цяпер стала вядома, што Аксану Колб абвінавацілі ў садзейнічанні «экстрэмісцкай» дзейнасці (частка 1, артыкулы 361‑4 КК) і грубым парушэнні парадку (артыкул 342 КК).

Таксама стала вядома, што замест 2 гадоў і 6 месяцаў хіміі, суд прысудзіў яе да пазбаўлення свабоды тэрмінам на 1 год, 1 месяц і 3 дні ў калоніі агульнага рэжыму.

Летам 2024 года ўлады арыштавалі зямельны ўчастак Аксаны Колб. Тады яна выказала здагадку, што гэта адбылося ў межах крымінальнай справы, распачатай супраць яе напрыканцы 2023 года. Падрабязнасці былі невядомыя, бо журналістку ніхто з адказных асоб не праінфармаваў.

вс