Беларуская Служба

Сярод памілаваных грамадзян Украіны – палітзняволеная Марыя Місюк

22.11.2025 16:07
Сярод вызваленых грамадзян Украіны – 18-гадовая палітзняволеная Марыя Місюк. Яе асудзілі да зняволення ў 16 гадоў.
       .
Сярод памілаваных грамадзян Украіны – палітзняволеная Марыя Місюк.Фота з адкрытых крыніц

16-гадовая Марыя ў 2022 годзе пераехала разам з сям'ёй з Украіны ў Беларусь. Пазней яе затрымалі сілавікі і абвінавацілі ў тым, што дзяўчына стварыла ў Беларусі «анархісцкую ячэйку для падрыхтоўкі тэрактаў», паведамляе ПЦ «Вясна».

Вызваленых з няволі ўкраінцаў сустракаў асабіста кіраўнік украінскай разведкі Кірыла Буданаў.
Лукашэнка ў межах  дамоўленасцей з Дональдам Трампам памілаваў 31 грамадзяніна Украіны.

вх