Беларуская Служба

На фестывалі Pradmova ўручылі Прэмію імя Карласа Шэрмана за лепшыя літаратурныя пераклады

23.11.2025 10:21
Сёлета намінанты і сябры журы маглі скарыстацца шыфраваннем, каб зрабіць свой удзел непублічным у мэтах бяспекі.
       2016        .
Прэмія за найлепшую перакладную кнігу заснаваная ў 2016 годзе ў гонар выдатнага літаратурнага перакладчыка Карласа Шэрмана..

Сябры журы двух сезонаў Прэміі імя Карласа Шэрмана абралі пераможцаў у трох намінацыях: «Пераклад прозы», «Пераклад паэзіі», «Пераклад дзіцячай літаратуры». Цырымонія ўручэння адбылася 22 лістапада ў Варшаве на фестывалі інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA, чытаем на партале reform.news

Сёлета намінанты і сябры журы маглі скарыстацца шыфраваннем, каб зрабіць свой удзел непублічным у мэтах бяспекі.

У журы прэміі 2023 года ўвайшлі: філолаг-славіст, перакладчык, рэдактар Сяргей Сматрычэнка, перакладчыца, рэдактарка, кніжная блогерка Наста Карнацкая, паэтка, перакладчыца, выкладчыца англійскай мовы Ганна Шакель, літаратар, журналіст, рэдактар Сяргей Дубавец. Cябры журы прэміі 2024 года пажадалі застацца непублічнымі.

Пераклад прозы

Алена Пятровіч. Станіслаў Ігнацы Віткевіч «Ненасытнасць». Выдавецтва «Янушкевіч», 2023. Пераклад з польскай.

Пераклад паэзіі

Андрэй Хадановіч. Сяргій Жадан «Іншае імя любові2 (выдавецтва hochroth Minsk) і «Месапатамія» (выдавецтва «Янушкевіч»), 2023. Пераклад з украінскай.

Пераклад дзіцячай кнігі

Сярж Мядзведзеў. Фрэнк Баўм «Чараўнік Краіны Оз». Выдавецтва «Тэхналогія», 2023. Пераклад з англійскай.

На фестывалі Pradmova ўручылі Прэмію імя Карласа Шэрмана за лепшыя літаратурныя пераклады за 2024 г. 

Пераклад прозы

Сяргей Шупа. Юргіс Кунчынас «Туўла». Выдавецтва «Вясна», 2024. Пераклад з літоўскай.

Пераклад паэзіі

Лявон Баршчэўскі. Гамер «Іліяда». Выдавецтва «Полацкія лабірынты», 2024. Пераклад са старажытнагрэцкай.

Пераклад дзіцячай кнігі

Васіліна Кац. Эля Рыхтэр «Анат у Ханаане». Выдавецтва «Пралеска», 2024. Пераклад з іўрыту (зашыфраваны ўдзел).

Прэмія за найлепшую перакладную кнігу заснаваная ў 2016 годзе ў гонар выдатнага літаратурнага перакладчыка Карласа Шэрмана. Арганізатарамі прэміі з’яўляюцца Дабрачынная ініцыятыва «Viartańnie», Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў і Беларускі ПЭН.

эж


Сяргей Шупа: Улічваючы ўзровень нацыянальнай свядомасці беларусаў 50 гадоў таму,  «Прадмова» — цуд 

22.11.2025 11:06
Фестываль «Прадмова» ў Варшаве адкрыўся дыскусіяй пра нацыянальны міф і ролю Караткевіча, які сфармаваў новае ўяўленне беларусаў пра сябе і сваё мінулае.