Пры падтрымцы Амбасады Ізраіля ў Мінску на беларускую мову перакладуць кнігу ізраільскага даследчыка Міхаіла Туваля «Сінагога гігантаў. Як чараўнікі, фарысеі і празеліты змянілі свет». Выданне ўпершыню выйшла ў Іерусаліме ў 2022 годзе, паведамляе reform.nws.
Пераклад робіць Ганна Дзягель, фрагменты на старагрэцкай перакладае Лявон Баршчэўскі. Кніга знаёміць чытача з найноўшымі даследаваннямі антычнага юдаізму, раскрывае яркія факты і інтэрпрэтацыі забытых старонак старажытнаяўрэйскай гісторыі.
У анатацыі адзначана, што тэкст адкрывае дзівосны свет Другога Храма: бурлівыя падзеі, утопіі, «дзеці ад духаў» і палёты на неба — эпоху, якая паўплывала на нараджэнне заходняй цывілізацыі.
Выхад беларускага перакладу чакаецца да канца 2026 года.
эж