З 1 студзеня 2026 года змяняецца парадак ажыццяўлення выдавецкай дзейнасці і дзейнасці па распаўсюджванню друкаваных выданняў, паведамляе Міністэрства інфармацыі Беларусі. Такім чынам, з пачатку наступнага года індывідуальныя прадпрымальнікі (ІП) «не маюць права ажыццяўляць выдавецкую дзейнасць», паясняе «Позірк».
Да 31 снежня ІП, якія вядуць такую дзейнасць, могуць «бясплатна ажыццявіць замену пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца друкаваных выданняў у выпадку стварэння імі ва ўстаноўленым парадку камерцыйнай арганізацыі, якая засноўваецца адной асобай».
«Для індывідуальных прадпрымальнікаў, якія з’яўляюцца распаўсюднікамі друкаваных выданняў, з 1 студзеня 2026 года захоўваецца магчымасць толькі рознічнага распаўсюджвання друкаваных выданняў», – гаворыцца ў паведамленні.
Мінінфарм звяртае ўвагу, што ІП, зарэгістраваным у якасці распаўсюдніка друкаваных выданняў, якія ажыццяўляюць аптовы гандаль, і не стварылі камерцыйную арганізацыю ад імя адной асобы, неабходна накіраваць у ведамства адпаведнае апавяшчэнне аб унясенні змяненняў у дзяржрэестр.
аз