Беларуская Служба

У 2025 годзе 42 медыяпраекты прызнана «экстрэмісцкімі фарміраваннямі» — БАЖ

26.12.2025 12:01
26 снежня Беларуская асацыяцыя журналістаў прадставіла  дадзеныя па рэпрэсіях у беларускім медыясектары.
Ілюстрацыйнае фотаБеларуская асацыяцыя журналістаў/baj.media/

Паводле арганізацыі, у 2025 годзе адбылося 12 затрыманняў прадстаўнікоў СМІ, 34 ператрусы і агляды памяшканняў. Зафіксавана больш за 100 выпадкаў завочнага пераследу журналістаў. 42 медыяпраекты прызнана «экстрэмісцкімі фарміраваннямі». 28 прадстаўнікоў СМІ па-ранейшаму застаюцца за кратамі.

Пасля падаўлення маштабных пратэстаў супраць сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў 2020 года рэжым Аляксандра Лукашэнкі пачаў метадычна знішчаць непадкантрольную яму частку медыясектара. Асноўныя незалежныя СМІ былі разгромлены, многія іх супрацоўнікі трапілі пад крымінальны пераслед або былі вымушаныя пакінуць краіну.

Дзейнасць і матэрыялы незалежных СМІ метадычна аб’яўляюцца «экстрэмісцкімі», за супрацоўніцтва з імі пагражае крымінальная адказнасць.

Крыніца: БАЖ/Позірк/юл