Для сотняў палітвязняў у Беларусі Новы год — гэта чарговая ноч за кратамі: у камерах СІЗА, калоніях і турмах.
Праваабарончы цэнтр «Вясна» публікуе сведчанні трох былых палітзняволеных пра тое, як яны сустракалі Новы год у няволі — пад кантролем адміністрацыі.
Як праходзілі гэтыя ночы, з якімі абмежаваннямі сутыкаліся зняволеныя і што дапамагала ім захоўваць салідарнасць?
«Кожны Новы год – гэта, з аднаго боку, і сум ад таго, што яшчэ год правёў за кратамі, і з іншага боку ён прыносіць пэўную надзею, што мажліва ў гэтым годзе ты выйдзеш на волю», распавялі былыя палітычныя зняволеныя лукашжнкаўскага рэжыму.
Крыніца: ПЦ «Вясна»/юл