З 29 снежня 2025 года па 4 студзеня 2026 года 15 грамадзян Беларусі добраахвотна выканалі прадпісанне аб выездзе з Польшчы. Яны пакінулі тэрыторыю краіны – паведамляе памежная служба Польшчы ў сацсетцы X.
Агулам на працягу тыдня з Польшчы былі высланы 120 замежнікаў. "Сярод іх былі асобы, якія ўяўлялі пагрозу для бяспекі і грамадскага парадку, а таксама асобы, асуджаныя за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення, неаднаразовыя крадзяжы, а таксама за захоўванне наркатычных сродкаў або псіхатропных рэчываў", - гаворыцца ў паведамленні памежнай службы Польшчы.
Раней ведамства паведамляла, што на працягу 2025 года 1,3 тысячы грамадзян Беларусі добраахвотна выканалі прадпісанні аб выездзе з Польшчы.
нг