Беларуская Служба

Святлана Ціханоўская: Няхай Божае Нараджэнне прынясе ў ваш дом мір 

07.01.2026 12:07
Палітык адзначыла, што гэта свята дабрыні, любові і веры, час удзячнасці і разваг, і пажадала міру, надзеі і святла ў кожны дом.
Святлана Ціханоўская падчас каляднага звароту https://www.youtube.com/

7 студзеня праваслаўныя беларусы адзначаюць Божае Нараджэнне — адно з галоўных хрысціянскіх святаў, прысвечанае нараджэнню Ісуса Хрыста ў Віфлееме. 

У Беларусі яно святкуецца паводле юліянскага календара, якога прытрымліваецца Беларуская праваслаўная царква. У гэты дзень прынята віншаваць адзін аднаго словамі «Хрыстос нарадзіўся!» — «Славім Яго!».

З віншаваннем да вернікаў звярнулася лідарка дэмакратычных сілаў Беларусі Святлана Ціханоўская. Палітык адзначыла, што гэта свята дабрыні, любові і веры, час удзячнасці і разваг, і пажадала міру, надзеі і святла ў кожны дом.

« (...) А калі сёння вы без родных побач — хай знойдзецца тое, што падорыць вам крыху каляднага настрою і душэўнага спакою. Няхай гэты час прынясе ў ваш дом мір і напоўніць сэрцы надзеяй і святлом. З Божым Нараджэннем!» — павіншавала Святлана Ціханоўская.

эж

Размаўляем пра Каляды са святаром і этнографам

06.01.2026 07:19
Чаму Свята Божага Нараджэння выклікае такі радасны настрой і ўспамін дзяцінства? Што з'яўляецца самым важным у калядным святкаванні?