З 1 студзеня ў Беларусі вырасла базавая велічыня, то бок таксама штрафы за парушэнне правілаў дарожнага руху (ПДР), нагадвае «Наша Ніва». Напрыклад, не прышпіленым рэменем бяспекі кіроўцам і пасажырам транспартнага сродку пагражае штраф да адной базавай (45 рублёў). Кіраванне транспартным сродкам, які не мае дзейнага тэхагляду пагражае штраф да трох базавых (да 135 рублёў), а за адсутнасць страхоўкі ТС – адна-тры базавыя (45–135 рублёў).
У сваю чаргу, а штраф ад адной да пяці базавых (45–225 рублёў) пагражае кіроўцы, які не выконвае патрабаванняў сігналаў светлафора або рэгуліроўшчыка. Такое ж пакаранне пагражае кіроўцам, якія ігнаруюць правілы размяшчэння ТС на праезнай частцы, не даюць перавагі ў руху маршрутнаму ТС або пешаходам, не выконваюць патрабаванняў дарожных знакаў або разметкі, альбо парушаюць правілы манеўравання ці праезду скрыжаванняў.
Больш строга караюць кіроўцаў, якія парушаюць правілы абгону альбо выязджаюць на паласу сустрэчнага руху ў выпадках, калі гэта забаронена ПДР. За гэта можна атрымаць штраф ад дзвюх да 10 базавых (90–450 рублёў), магчыма таксама пазбаўленне права кіравання транспартным сродкам на тэрмін да аднаго года. Калі парушэнне правілаў прывяло да стварэння аварыйнай абстаноўкі, штраф складзе ад пяці да 20 базавых (225–900 рублёў), магчыма пазбаўленне права кіравання на тэрмін да двух гадоў.
Спыненне або стаянка з парушэннем ПДР абыдзецца аўтаўладальніку ў адну базавую (45 рублёў). Неправамерная стаянка на месцы, адведзеным для стаянкі ТС інвалідаў, караецца дзвюма базавымі (90 рублёў).
Калі чалавек не мае права садзіцца за руль, але ўсё ж такі зрабіў гэта, то першы раз рызыкуе быць аштрафаваным ад пяці да 20 базавых (ад 225 да 900 рублёў). У выпадку паўторнага парушэння на працягу года штраф складзе ад 20 до 50 базавых (ад 900 да 2 250 рублёў). У якасці пакарання могуць прызначацца грамадскія работы працягласцю 8–60 гадзін, а таксама адміністрацыйны арышт да 15 сутак.
Строгае пакаранне чакае кіроўцаў, якія кіруюць транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення. Штраф складае 100 (4 500 рублёў) або 200 (9 000 рублёў) базавых велічынь (у залежнасці ад ступені ап’янення). Парушальнік таксама пазбаўляецца права кіравання на тры гады або пяць гадоў адпаведна.
аз