Беларуская Служба

У некаторых папраўчых калоніях уведзены незразумелыя абмежаванні

09.01.2026 11:28
Адміністрацыя калоніі лічыць, што асуджаныя маюць магчымасць набыць неабходныя гігіенічныя сродкі пры атаварцы ў турэмнай краме. 
.
.Photo:ErikaWittlieb/CC0 Public Domain/pixabay.com

З-за рэзкага пахаладання ў асуджаных, якія адбываюць пакаранне ў ВК-2, і якія працуюць у прамзоне, з'явіліся праблемы з трэсканнем скуры на руках, у некаторых да крывацёку. Неабходных сродкаў догляду ў вязняў няма, паведамляе MAYDAYMog.

Адміністрацыя калоніі лічыць, што асуджаныя маюць магчымасць набыць неабходныя гігіенічныя сродкі пры атаварцы ў турэмнай краме. Так адказваюць сваякам асуджаных. Аднак колькасць грошай даступных на гэтыя мэты абмежаваная. Перадаваць у перадачах дазволена зараз толькі крэмы для галення.

Адзначаецца, што праблема абмаражэння рук зафіксаваны і ў магілёўскай ПК-15 пасля ўзмацнення маразоў.

Яшчэ адно дзіўнае абмежаванне для асуджаных уведзена ў мазырскай папраўчай калоніі №20, дзе з новага года забаранілі гель для душа. Пасля 1 студзеня ў ВК-20 дазволены толькі шампуні. Адміністрацыя калоніі нічым не тлумачыць забарону, аднак вядома, што апошнія два тыдні перад новым годам кантралёры ў абавязковым парадку пералівалі гелі ў празрыстую тару.

ав