Беларусь акружаная вайсковымі падраздзяленнямі з усіх бакоў, заявіў Аляксандр Лукашэнка 12 студзеня ў Мінску на сустрэчы са старшынём Дзяржаўнага памежнага камітэту Канстанцінам Моластавым ды іншымі сілавікамі.
Паводле словаў дыктатара, якога цытуе агенцтва БелТА, крыху лягчэйшая сітуацыя толькі на мяжы з Расіяй. «Але я б не сказаў, асабліва ў сувязі з апошнімі падзеямі ва Украіне, калі невядома і незразумела адкуль могуць заляцець на тваю тэрыторыю беспілотнікі. Скажам шчыра, і мы не навучыліся яшчэ на 100% рэагаваць на гэтыя ўсе залёты і не навучыліся іх на 100% знішчаць. Не ведаю, ці магчымыя гэтыя 100%. Але да гэтага трэба нам імкнуцца», – сказаў Лукашэнка.
Паведамленні пра залёты расійскіх беспілотнікаў у Беларусь з'яўляюцца ў СМІ рэгулярна. Найчасцей баявыя дроны заходзяць у Гомельскую вобласць, праз якую ляцяць на Украіну.
вс