13 студзеня ў рэзідэнцыі прэзідэнта РП, у палацы Бельведэр, адбудзецца калядна-навагодняя сустрэча прадстаўнікоў беларускай супольнасці з прэзідэнтам Польшчы Каралем Наўроцкім. Пачатак мерапрыемства запланаваны на 19:30 з удзелам лідара дэмакратычных сілаў Святланы Ціханоўскай і прадстаўнікоў беларускай эміграцыі. Прадугледжана выступленне прэзідэнта Польшчы.
Такія сустрэчы з беларусамі сталі традыцыйнымі яшчэ з часоў прэзідэнцтва Анджэя Дуды і разглядаюцца як знак палітычнай падтрымкі Польшчы дэмакратычнаму руху Беларусі.
На гэтым фоне напярэдадні сустрэчы ў сацыяльных сетках разгарэлася дыскусія вакол спісаў запрошаных. Некаторыя дзеячы эміграцыі заявілі, што іх выкраслілі з пераліку гасцей, і абвінавацілі арганізатараў у кулуарных інтрыгах. У Офісе Святланы Ціханоўскай і Аб’яднаным пераходным кабінеце гэтыя абвінавачанні адхіляюць, тлумачачы сітуацыю абмежаванай колькасцю месцаў і жаданнем забяспечыць разнастайнасць удзельнікаў.
эж