Беларуская Служба

Сямейную пару з Берасцейшчыны асудзілі на вялізныя тэрміны нібыта за сувязь з Украінай

13.01.2026 14:21
36-гадовых Дзмітрыя і Вольгу Капузаў затрымалі 16 студзеня 2024 года. 
   .
Вольга і Дзмітрый Капузы.Фота: "Вясна".

Дзмітрыя і Вольгу Капузаў асудзілі на 24 і 21 год пазбаўлення волі адпаведна. Таксама пару ўнеслі ў "спіс тэрарыстаў". Дзмітрыя і Вольгу абвінавачвалі ў "тэрарызме" і "незаконных дзеяннях з боепрыпасамі". Мужа з жонкай затрымалі ў студзені 2024 года і паказалі ў прапагандысцкім відэароліку. Яны нібы супрацоўнічалі са спецслужбамі Украіны - паведамляе Вясна.

36-гадовых Дзмітрыя і Вольгу Капузаў затрымалі 16 студзеня 2024 года. Муж з жонкай родам з Драгічынскага раёна, жылі каля беларуска-ўкраінскай мяжы. Па затрыманні на дзяржтэлебачанні выйшаў прапагандысцкі відэаролік "Зачистка. Борьба с диверсантами и агентами спецслужб Украины в Беларуси", у якім іх абвінавачвалі ў кантрабандзе з Украіны.

Тады агулам затрымалі групу з 12 асоб. Паводле версіі прапагандыстаў, пара нібыта працавала на спецслужбы Украіны. Сцвярджалася, што жыхары Драгічынскага раёна дапамагалі Службе бяспекі Украіны — забіралі выбухоўку і рабілі тайнікі на тэрыторыі Беларусі

У прапагандысцім відэа паказалі, як Дзмітрыю пры затрыманні прастрэлілі сцягно. А пазней – як ён перасоўваецца на мыліцах. Брата Дзмітрыя адразу па затрыманні супрацоўнікі КДБ збівалі па галаве.

Сямейную пару абвінавачвалі ў “акце тэрарызму” (арт. 289 КК РБ) і паводле ч. 4 арт. 295 КК РБ (незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў). Дзмітрыю прызначылі 24 гады, Вользе — 21 год калоніі. Таксама ім прызначылі буйныя штрафы. Сутнасць абвінавачвання невядомая. Суд праходзіў у закрытым рэжыме.

Летам 2025 года Дзмітрыя і Вольгу ўнеслі ў “спіс тэрарыстаў”.

нг