Беларуская Служба

Міністр інфармацыі Беларусі «не бачыць сэнсу» у павелічэнні беларускамоўнага тэлевяшчання 

14.01.2026 09:02
Ідэю 45% вяшчання па-беларуску міністр назваў авантурай, падкрэсліўшы, што тэлеканалы арыентуюцца на попыт аўдыторыі і рэкламны рынак.
    ()
Беларуская палічка ў Познані (ілюстрацыя)фота: Павал Залеўскі/https://www.polskieradio.pl/396

Міністр інфармацыі Беларусі Марат Маркаў заявіў, што не бачыць сэнсу павялічваць долю беларускамоўнага тэлевяшчання. Пра гэта прапагандыст напісаў, адказваючы на пытанне падпісчыка ў тэлеграм-канале ведамства.

Чытач звярнуў увагу, што на некаторых каналах перадач па-беларуску няма зусім, і прапанаваў давесці іх долю да 45%. У адказ чыноўнік рэжыму Лукашэнкі адзначыў, што беларускамоўных праграм сапраўды няшмат, але гэта, паводле яго слоў, адлюстроўвае агульную моўную сітуацыю ў грамадстве і нагадаў, што беларускую мову лічаць роднай больш за палову грамадзян, аднак у паўсядзённым жыцці на ёй гаворыць менш за чвэрць.

Ідэю 45% вяшчання па-беларуску міністр назваў авантурай, падкрэсліўшы, што тэлеканалы арыентуюцца на попыт аўдыторыі і рэкламны рынак. Спаслаўшыся на сацапытанне, праведзенае Інстытутам сацыялогіі АН Беларусі ў 2025 годзе, Маркаў заявіў, што толькі 1,1% тэлегледачоў аддаюць перавагу кантэнту на беларускай мове. 

Падсумоўваючы прапагндыст напісаў: «Не бачу сэнсу ўскладняць дадзенае пытанне ў цяперашні час, з улікам усяго таго кашмару, які дзеецца ў свеце».

эж

Беларускую мову як фактар ідэнтычнасці назвалі толькі 4 працэнты беларусаў, і ажно 92 працэнты палякаў такім маркерам адзначылі польскую мову

18.12.2024 06:02
Калі чалавек не размаўляе па-беларуску, яму нельга прад'явіць вердыкт, што ён не беларус, так мяркуюць самі жыхары Беларусі. Мова — не вызначае нацыю.

Святлана Kурс: «Мы вельмі засумавалі па дзейнасці. Усе яшчэ ўбачаць беларускі світанак»

08.11.2025 07:00
Размова з Святланай Курс пра літаратуру, жыццё, мову і волю.